Свята творчасці «Сольскія разнасолы» прайшло 4 жніўня ў філіяле «Сольскі Дом культуры». У гэтым годзе яно супала з яшчэ з адной святочнай датай – 480-годдзем аграгарадка Солы. Наша маленькая радзіма збірае ўсе таленты і разам з галоўным сімвалам – «Разнасольніцай» захоўвае і ўслаўляе нашу нацыянальную культуру. Кожная вялікая справа пачынаецца з Божага бласлаўлення, таму на адкрыццё свята прыйшоў настаяцель храма Святых Царскіх Страстацерпцаў протаіерэй Валянцін Гункевіч. Памятныя падарункі самым маленькім і старэйшым жыхарам, а таксама юбілярам уручыў старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі. Госці маглі наведаць творчыя куточкі, набыць памятныя сувеніры, паспрабаваць шмат прысмакаў, пакінуць пісьмовае пажаданне нашаму аграгарадку ў рамонкавай зоне, паспяваць разам з народным калектывам «Валэйчанка». Падарункамі былі ўзнагароджаны ўдзельнікі і пераможцы конкурсаў на самы вялікі агурок і памідор, на самы смачны салёны агурок. Музычная праграма таксама была разнастайнай. У ёй прын