Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 137 дзён. У 1634 годзе Мсціслаў атрымаў магдэбургскае права і герб. У 1945 годзе СССР падпісаў дагавор пра межы Польшчы. 1933 год: Віталь Чацверыкоў, беларускі кінарэжысёр, народны артыст Беларусі. 1935 год: Аляксандр Падлужны, беларускі мовазнавец. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рускі графік і тэатральны мастак Іван Білібін, французскі кінаакцёр П'ер Рышар, амерыканскія кінарэжысёр Джэймс Кэмеран і спявачка і актрыса Мадонна. У гэты дзень шануюць прападобных Ісаакія і Антонія Рымляніна. Кажуць: "Які Ісаакій, такі і Мікола Зімовы" – 19 снежня, "Які Антон – такі і кастрычнік". Антонія таксама называлі Віхравей, таму што ў гэты дзень звычайна быў моцны вецер. Калі так і адбывалася, гэта значыла, што зіма будзе халодная, варта таксама чакаць шмат снегу. 16 жніўня лічыцца добрым днём для нарыхтовак на зіму: гаспадыні збіраюць на агародзе агуркі і засальваюць – з кропам, часнаком, перцам і