Удзельнікі раённага этапу IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў “Нашчадкі традыцый” наведалі аздараўленчы лагер на базе Багушэўскай СШ.
Навучэнцы і педагогі Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі пазнаёмілі школьнікаў з беларускай музычнай спадчынай. Яны прадставілі асабісты праект пад назвай “Бясконцае кола ліры”. Дзякуючы гэтаму, дзеці даведаліся пра такія інструменты, як басэтля, бразготка, варган, жалейка, кляшчоткі, мандаліна, шархуны і іншыя.