Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятнаццатым па гыгарыянскім календары, да канца года застаецца 151 дзень. У 1840 годзе ўказам расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. У 1914 годзе ў Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі. 1549 год: Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст 1886 год: Мікалай Гуткоўскі, юрыст, публіцыст, удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. 1923 год: Шымон Перэс, палітычны дзеяч Ізраіля, ураджэнец Беларусі. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імунолаг і цытолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Жуль Хофман, англійскі фізік Джон Тындаль і амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў Джон Слоўн. У гэты дзень нашы продкі спраўлялі свята дажджоў і навальніц. У праваслаўным календары гэта дзень старазапаветнага прарока Iльi, апекуна земляробства i абаронцы ад нячыста