Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 153 дні. У 1920 годзе Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаванне, адбылося Другое абвяшчэнне ССРБ. 1640 год: Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі. 1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі паэт і фалькларыст. 1898 год: Сендэр Палеес, беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст. Таксама сёння нарадзіліся французскі кінаакцёр Луі дэ Фюнес і англійская пісьменніца Джаан Роўлінг. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Емільяна Дарастольскага. У гэты дзень гаспадыні звычайна займаліся нарыхтоўкамі, пакуль мужчыны завяршалі працы на полі. Яны гатавалі разнастайныя варэнні: не толькі з садавіны, але і з гародніны. Увечары рыхтавалі лазню. Каб засцерагчыся ад нячысцікаў, якія, па павер'і жылі там, карысталіся травамі – напрыклад, крапівой, якая на погляд нашых продкаў выдатна абараняла ад зла. Таксама перад тым, як зайсці ў баню, кідалі туды маленькі каменчык і прымаўля