Напэўна, мала хто ведае, што колісь у Крэве была пякарня. Працавала кругласутачна ў тры змены. Старажылы і дагэтуль памятаюць смак крэўскіх батонаў і саек, славянскіх і мінскіх булак, украінскага і жытнёва-абдзірнага хлеба «У асноўным, хлебам і хлебабулачнымі вырабамі забяспечвалі жыхароў Крэва і навакольных вёсак. Але бывала, што здараліся праблемы на смаргонскай хлебапякарні, то мы пяклі хлеб, булкі і для смаргонцаў. Няпростая праца, часам такая напруга на рабоце была – кашуля плячэй не даганяла», – успамінае 84-гадовая Зінаіда Казлоўская, якая 12 гадоў была пекарам. У сярэдзіне 1980-х гадоў крэўскую пякарню зачынілі, бо ў Смаргоні, недалёка ад завода аптычнага станкабудавання, адкрылі новую (у народзе яе і дагэтуль называюць стары хлебазавод). Клікалі ў горад і Зінаіду Уладзіміраўну, але яна адмовілася. Да Смаргоні далёка, а дома – чацвёра дзяцей ды і хатняя гаспадарка немалая (дзве каровы, свінні). Хто ўсё будзе даглядаць? У гэты час у Крэве пачалі будаваць магазін, жанчына ўладк