Цікавасць да сёлетняга жніва не пакідае мяне ні на хвіліну. Уборку пшаніцы пракантралявала, з рапсам ухадзілася, камбайны пратэсціравала. Аднак падчас сустрэчы з "тысячнікамі" ААТ "Старыца-Агра" зразумела, што палі гэтага сельгаспрадпрыемства я яшчэ не абходзіла. Думкі матэрыяльныя: у панядзелак тут жа фатаграфавала руплівых вадзіцеляў, а ў аўторак зноў пашчасціла праехацца да Старыцы. А я толькі за – нешта цікавае мяне чакае! Ужо звыклы дуэт: старэйшы таварыш карэспандэнт Сяргей Козел і я – "практыкант-спадарожнік" з айфонам у руцэ. Трэба здымаць прыгожыя кадры і відэа з палёў! Пад’язджаем да канторы сельгаспрадпрыемства. Надвор’е сонечнае – значыцца, і свае любімыя камбайны пабачу. А пакуль я з акна аўтамабіля разглядала краявіды Капыльшчыны, мы ўжо пад’ехалі на вызначанага месца. Сустракаў нас намеснік дырэктара Уладзімір Патоцкі. Але перш-наперш заходзім да Уладзіміра Рудакоўскага – дырэктара прадпрыемства. З матэрыялаў сваіх калег памятаю, што кіраўнік ён адказны, да працы адносіц
Анна Матусевич: приключения стажера в ОАО "Старица-Агро"
27 июля 202427 июл 2024
6
3 мин