Убраць ураджай своечасова і без страт – такую задачу сёлета, як і заўсёды, паставілі перад сабой кіраўніцтва і працаўнікі ААТ "Старыца-Агра". Тут ужо завяршылі ўборку азімага ячменю і рапсу, якія займалі адпаведна 400 і 575 гектараў. Работы вядуцца з раніцы і да змяркання, механізатары разумеюць, што дапусціць недабору ўраджаю нельга. Якасна сабраць вырашчанае – значыць пасадзейнічаць паляпшэнню фінансава-эканамічнага стану гаспадаркі, дабрабыту яе працаўнікоў. Як адзначыў намеснік дырэктара ААТ "Старыца-Агра" Уладзімір Патоцкі, сёлетняе надвор’е ўнесла свае карэктывы: уборачную распачалі раней, чым звычайна, але да гэтай адказнай кампаніі падрыхтаваліся. Як толькі падаспела зерне азімага ячменю, на палеткі выйшла большасць камбайнаў. На жаль, спякота не ўсюды дазволіла наліцца коласу, але і тое, што вырасла, тут збіраюць да кожнага зярняці. Лепшыя палі азімага ячменю давалі на круг больш чым па 50 ц. Наступным аб’ектам жніва быў азімы рапс, які з-за спякотнага надвор’я паспявае нераўн