Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 158 дзён. У 1097 годзе ў Аповесці мінулых часоў упершыню згадваецца горад Пінск. У 1662 годзе кароль Ян II Казімір Ваза спецыяльнай граматай абавязаў мінскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадскім законам, трымацца звычаяў i павіннасцей, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадскому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадскіх умацаванняў. У 1997 годзе ў Мінску адбыўся 2-гі з’езд беларусаў свету. 1896 год: Уладзімір Варава, беларускі пісьменнік і журналіст 1953 год: Галіна Крываблоцкая, беларуская мастачка. Таксама сёння нарадзіліся ірландскі драматург Бернард Шоу, швейцарскі псіхааналітык Карл Густаў Юнг і лідар брытанскай групы Ролінг Стоўнз Мік Джагер. Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Сабор архангела Гаўрыіла, адзін з трох, якія святкуюцца на працягу года. Таксама сёння шануюць памяць вялебнага Стэфана Саваіта, якога ў народзе называлі святы Сцяпан. Сяляне спяшаліся сабраць ураджай перад тым,