У музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча – новы загадчык. Больш за год гэта пасада заставалася вакантнай, цяпер яе заняла Алена Ермалаева, былая настаўніца Сольскай сярэдняй школы. Алена Чаславаўна – поўная энтузіязму і планаў на будучыню. - У бліжэйшы час зоймемся аднаўленчымі работамі. Спецыялісты будуць фарбаваць хату, мяняць дах, рэканструяваць каплічку, узнаўляць плот і франтон на аборы, - зазначае Алена Ермалаева. - Нядаўна я стварыла у Інстаграм профіль музея-сядзібы, дзе можна пазнаёміцца з нашымі навінамі. Пакуль экскурсіі не праводжу, але неўзабаве атрымаю дазвол, і наведвальнікам можна будзе замаўляць экскурсіі. Пакуль музей людзі наведваюць па квітках без экскурсавода. На наступны год мы плануем аднавіць правядзення свята “Кушлянскі фэст”. - Што акрамя экскурсій, думаеце прапанаваць наведвальнікам? - Будзем праводзіць майстар-класы па кераміцы. Дарослыя і дзеці будуць мець магчымасць сваімі рукамі зрабіць медальён з выявай Францішка Багушэвіча. Пачнём арганізоўваць невялікія