Дождж серады зняў цяжар ліпеньскай спёкі і даў магчымасць удзельнікам жніва зрабіць перадышку. З першымі тысячнікамі ВКУП «Саўгас «Смаргонскі» мы сустрэліся на мехстане ў Хадаках. Сярод перадавікоў гаспадаркі – Аляксей Пятроўскі, які намалаціў 1062 тоны збожжа. У сельскай гаспадарцы механізатарам працуе 22 гады, гэта ўборачная кампанія для яго – 14 па ліку. «З усіх відаў палявых работ найбольш люблю жніво. Чакаю яго з нецярпеннем, так хачу сесці за штурвал камбайна. Калі станаўлюся на «камбайнерскі мосцік», адчуваю, быццам я – капітан карабля, які выходзіць у бязмежнае мора збажыны», – вось так вобразна выказваецца Аляксей Уладзіміравіч, і мы разумеем, што паэтычныя пачуцці жніво выклікае не толькі ў народных паэтаў. Яшчэ адзін тысячнік гаспадаркі – можна сказаць мэтр жніва – Іван Вішняк. На яго рахунку – 28 уборачных кампаній. Усяго ж у сельскай гаспадарцы Іван Іосіфавіч адпрацаваў 46 гадоў. «Ужо збіраўся ісці на адпачынак, але перадумаў. Цягне да тэхнікі, да палёў залатых», – усміха