Найти тему

Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета

Уводзяцца ў севазварот

Згодна з Указам № 116 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь два гектары нявыкарыстаных земляў у в. Ржаўка будуць уве-дзены ААТ "Прагрэс 2010" у севазварот. З гэтай мэтай знесены і захаваны шэсць пустуючых домаўладанняў.

Новы асфальт

Уся цэнтральная вуліца ў в. Какорычы набыла новае асфальтавае пакрыццё. Важныя работы для вяскоўцаў правялі работнікі філіяла ДРБУ №124 ААТ "Мінаблдарбуд".

Высеклі старыя дрэвы

Старыя могілкі ў аг. Пацейкі поўнасцю прыбраны ад небяспечных дрэў і хмызнякоў. Масавыя работы распачаліся тут у кастрычніку мінулага года і закончыліся толькі цяпер. Праведзены яны за кошт бюджэтных сродкаў і грошай, сабраных насельніцтвам.

Дыскатэка для моладзі

У Душаўскім сельскім доме культуры ў рамках праекта "Міншчына маладзёжная" ў ліпені прайшлі тэматычныя дыскатэкі "Гуляй, пакуль малады" і "У здаровым целе здаровы дух". Падлеткі і моладзь весела бавілі вольны час, а настрой, на самай справе, быў летні.

Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета

    Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета
Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета