Кожная паездка ў поле мяне, як студэнтку, цікавіць адным філасофскім пытаннем: чаму гэтыя мужчыны і жанчыны, яшчэ ў маладосці абралі прафесію, звязаную з аграпрамысловасцю? А ёсць жа і тыя, хто на лета бярэ водпуск на асноўнай працы, каб дапамогаць аграрыям на палях. Ад агульнага… Асабліва часта я пра гэта думала, калі сачыла за прыёмнай кампаніяй ва ўніверсітэтах: юрысты, праграмісты, міжнародныя эканамісты з завоблачнымі баламі і такімі ж амбіцыямі. Кожны дзень абітурыенты абмяркоўвалі тое, якая барацьба ідзе за бюджэтныя месцы. Але пра аграрныя факультэты – цішыня. Няўжо моладзь настолькі не цікавіцца? Я паступала ва ўніверсітэт ў 2021 годзе. У мой час лічбавых тэхналогій спецыяльнасці з часткай "агра" заставаліся апошнімі варыянтамі. Скажу праўду – і ў мяне таксама, хаця маглі ўзяць без іспытаў у сельгасакадэмію – залаты медаль спрыяў. Але гуманітарны склад розуму вырашыў інакш. У школу часцей з прафарыентацыямі прыязджалі з ваенных факультэтаў – і тут не кожнага цікавілі расказы
Анна Матусевич: молодежь готова работать и в агропромышленности
21 июля 202421 июл 2024
2
3 мин