Гэты дзень з'яўляецца дзвесце першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 165 дзён. У 1450 годзе ўпершыню быў узгаданы горад Узда. У 1972 годзе Івану Мележу і Івану Шамякіну былі прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі. 1909 год: Сяргей Грыцавец, двойчы Герой Савецкага Саюза Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эдгар Дэга , рускі паэт Уладзімір Маякоўскі. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Сысоя Вялікага, святапакутніка Ермія і іншых пакутнікаў, якія пацярпелі за веру ў ІІІ ст. У гэты час на траве звычайна з'яўляецца шмат расы. Нашы продкі верылі, што каб захаваць здароўе, трэба раніцай пабегаць па траве. Дзяўчыны мылі твар расой, каб даўжэй заставацца прыгожымі. У дамах рыхтавалі падвалы да будучага ўраджаю – чысцілі іх. Калі аблокі 19 ліпеня жаўтаватага колеру, будуць працяглыя дажджы.