Гэты дзень з'яўляецца двухсотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 166 дзён. У 1954 годзе ўведзена сумеснае навучанне ў школах СССР. 1730: Юзаф Катэнбрынг, беларускі і польскі пісьменнік, педагог. 1902: Меер Аксельрод, беларускі мастак яўрэйскага паходжання. Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Тэкерэй, расійскі савецкі паэт Яўген Еўтушэнка і амерыканскі рэжысёр галандскага паходжання Пол Верхувен. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць манаха Афанася Афонскага. У гэты дзень нашы продкі назіралі за месяцам. Калі ён хутка плыў па небе і часам хаваўся за лёгкія аблокі, ураджай чакалі добры. У даўніну у месяца таксама прасілі даць шчасце і дабрабыт у жыцці. Шмат зорак на небе прадвяшчалі яснае надвор'е. Маленькі і бледны месяц прадвяшчаў працяглыя дажджы.