Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 167 дзён. У 1570 годзе ў Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум. У 1918 годзе ў Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі. У 1924 годзе быў утвораны Светлагорскі раён. 1959 год: Вольга Русілка, беларуская паэтэса, літаратуразнавец. Таксама сёння нарадзіліся рускі падарожнік і этнограф Мікалай Міклуха-Маклай і французская спявачка Эмілі Сімон. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Марфы, маці вялебнага Сімяона Дзіўнагорца, а таксама іканапісца Андрэя Рублёва. У гэты дзень сяляне спадзяваліся на дождж, таму што лічылася: ён паспрыяе калоссю, якое ужо даспявае. Гаспадыні гатавалі аўсяны кісель. Ён не толькі карысны для страўніка: народныя ўяўленні надзялялі яго магічнымі ўласцівасцямі. Напрыклад, калі дзяўчына хацела хутчэй абрацца шлюбам, ёй трэба было з'есці кісель і аблізаць міску з-пад яго. Калі пры першых кроплях дажджу птушкі схаваліся, ён будзе ісці доўга. Г