Набор на анлайн-курс пра тое, як і дзе браць сродкі на вашыя цудоўныя ініцыятывы і праекты. Вось што будзем вывучаць: Калі дэдлайн падачы заяўкі на курс? Дэдлайн падачы заяўкі – 16 ліпеня ўключна. Курс пачнецца 22 ліпеня. Мы напішам табе пра вынікі адбору 19 ліпеня. Які фармат курса? Мы прапаноўваем 6 заняткаў з Ганнай Дапшэвічутэ – эксперткай па фандрайзінгу! На занятках ты атрымаеш усю тэарэтычную базу па пошуку сродкаў і напісанню заявак. Але найбольш каштоўная частка курсу – магчымасць з дапамогай Ганны папрацаваць над уласнай заяўкай і выйсці пасля навучання з гатовым дакументам для падачы на грантавыя конкурсы. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне. На нашых курсах часта высокі конкурс і абмежаваная колькасць месцаў – падавайся, толькі калі дакладна ўпэўнены_ая, што будзеш наведваць заняткі! Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты