Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 169 дзён. У 1410 годзе адбылася бітва пры Грунвальдзе ў ходзе Вялікай вайны 1409—1411 гадоў. У 1560 была першая пісьмовая згадка аб Шацілавічах (зараз — горад Светлагорск). У 1999 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Суданам. 1609 год: Казімір Леў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч. 1876 год: Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтэса. 1901 год: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык. Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі мастак Рэмбрант і французскі філосаф Жак Дэрыда. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Свяціцеля Фоція, мітрапаліта Кіеўскага. У гэты дзень нельга было працаваць у полі і шыць. У дом запрашалі свяшчэнніка, які асвячаў падворак і гаспадарчыя пабудовы. Калі на дрэвах ужо з'явілася жоўтае лісце, восень і зіма будуць раннія. Туман на вадзе раніцай прадвяшчае добрае надвор'е.