У мяне, як у студэнткі факультэта журналістыкі, летам – вытворчая практыка. І гэтыя чатыры тыдні якраз выпадаюць на час жніва, якое ў ліпеньскае гарачае надвор’е ідзе амаль кругласутачна. Поле для мяне ўжо "месца сілы", дзе можна паглядзець на камбайны, залезці ў кабіну і проста паразмаўляць з працаўніком, падыхаць паветрам з водарам свежай саломы. Але мне патрэбна ведаць не толькі пра вонкавую сітуацыю, а і пра стан прадпрыемства па-за межамі залацістых акіянаў. У гэтым годзе мне пашчасціла прыняць удзел у рэйдзе па сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Разам з карэспандэнтам "СП" Сяргеем Козелам, оперупаўнаважаным АБЭЗ КМ Жодзінскага ГАУС Мікітам Кашэўскім наведалі ААТ "Ціміразеўскі". На мехдвары нас ветліва сустракаў дырэктар Сяргей Галко. – У нас тут новыя людзі, можна аўтограф узяць? – звярнуўся Сяргей Іванавіч да мяне. Усміхнулася, але прыехала не дзеля аўтографаў. Гаспадарка маштабная – больш за 11 тысяч гектараў. Невялікая аглядная экскурсія з аўтамабіля ў мяне атрымалася, калі е