У прошлым нумары газеты “Светлы шлях” быў здымак дарогі ў в. Баярск. Вось жыхары нашай вёскі атрымалі вялікае задавальненне, радасць, што нам зрабілі падарунак у такі значымы дзень – Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У нашай вёсцы ёсць памятныя знакі ахвярам I Сусветнай вайны, дзе захаваны воіны, гэта ў цэнтры вёскі, каля будынка былой пошты, у канцы вёскі каля маста і ў в. Круглянка, а ў цэнтры помнік загінуўшым у ВАВ – гэта мясціны памяці і печалі. Дарога ў нас была. Гэта выбаіны, ямы, умяціны, камні, гравій, так як калісьці год 25-30 быў асфальт, но ён даўно ізжыў свій срок годнасці, і калі ў гарачую пару ажывае ўся тэхніка, хоць спаць не кладзіся – усё грукатала, трашчала, а цяпер любата. Ціхонька, не заўважаеш як рухаецца транспарт, унукі кацяць на роварах. Усё вельмі проста – напісалі просьбу, схадзілі на прыём да начальніка райвыканкама, вызвалі камісію і атрымалі камфорт. Не думалі, не гадалі нашы аднасельчане, што нас так хутка пачуюць і атрымаем та