Жніво ў раёне ідзе поўным ходам. Хлебаробы ў гэты гарачы час забыліся пра многае: кароткі перапынак на сон – і зноў у поле. З раніцы да вечара побач з вопытнымі калегамі шчыруюць за штурваламі камбайнаў, у кабінах аўтамабіляў, на збожжатаках маладыя ўдзельнікі жніва. Яны імкнуцца не адстаць ад сваіх больш вопытных калег – нараўне з імі ўдзельнічаюць у раённым спаборніцтве. Большасць маладых удзельнікаў жніва – члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Даволі шмат лідараў у ААТ “Капыльскае”. Таму разам з першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Настассяй Збіруховіч, старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірынай Сцяпура, намеснікам дырэктара па раслінаводстве Сяргеем Мацюшэнкам і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Вольгай Мяцельскай віншавалі з працоўнай перамогай – намалотам 1000 тон зерня – чарговую партыю працаўнікоў. Напрыклад, калі Аляксей Ермалінскі на жніве – навічок (гэта яго першая ўборачная пасля заканчэння каледжа), то на рахунку старшага камбайнера Аляксандра
Передовики ОАО "Копыльское": главное не лидерство, а качественная уборка
22 июля 202422 июл 2024
3
2 мин