Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 175 дзён. У 1906 годзе ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра). У 1955 годзе была адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка. У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Вялікім Герцагствам Люксембург. 1863 год: Уладзімір Краснянскі, беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец. 1954 год: Святлана Гарбунова, беларускі скульптар. Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Ян Неруда і амерыканскі акцёр і прадзюсар Том Хэнкс. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Давіда Салунскага. У гэты дзень жанчыны хадзілі ў лес збіраць ягады. Суніцы, па народных павер'ях, былі не толькі смачнай ягадай, але і спрыялі ў жаночым жыцці: дзяўчыны ўмываліся сунічнай расой, цяжарныя жанчыны зрывалі і насілі з сабой лісце суніц