Капыльская зямля са старажытнасці захавала традыцыю святкаваць свята Купалле. І гэты год не стаў выключэннем. Паспрыяла, што свята адзначалі з суботы на нядзелю, таму жадаючых прыняць у ім удзел было нямала. Пад вечар на танцавальную пляцоўку пачалі збірацца людзі – цікавіліся, што падрыхтавала гэтая таямнічая ноч. Перш-наперш людзей сустракалі гандлёвыя рады: жадаючым прапаноўвалі мясныя прысмакі, якія на вачах з шампуроў знімалі, салодкую вату, папкорн і кактэйлі з “шапачкай” ад сухога льду. А дзяцей цікавілі прадаўцы з цацкамі, вялікая горка і батуты. Праходзім далей - і паглынае атмасфера свята. Фонам гучаць песні з фальклорным матывам, паўсюль ходзяць прыгажуні з вянкамі на галаве. Хтосьці рабіў сам, а некаторыя набывалі традыцыйны элемент свята ў майстрых з Лясноўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Старыцкага СДК і Скабінскага клуба-бібліятэкі. Асабліва ўпрыгожванні падабаліся маленькім дзяўчаткам. Увага на сцэну – а там усіх зацікаўленых чакала тэатралізаванае прадстаўленне
Как на Копыльщине отметили Купалье: венки, костер и дискотека
8 июля 20248 июл 2024
4
2 мин