Прафесія ці пакліканне? Такое пытанне задаю штораз, калі героямі матэрыялаў становяцца сацыяльныя работнікі. Цяжка назваць іх дзейнасць работай. Напэўна, гэта нешта большае: бясцэнная дапамога, у якой рана ці позна мае патрэбу кожны чалавек. У няпростыя жыццёвыя моманты сацработнікі прыходзяць на дапамогу, падтрымліваюць і дапамагаюць вырашаць шматлікія праблемы. Таццяна Капыш сацработнікам працуе пятнаццаць гадоў. А раней была дыспетчарам і сакратаром у калгасе “Кастрычніцкі”. З-за фінансавых цяжкасцей у гаспадарцы пайшлі сур’ёзныя скарачэнні, без работы аказалася і Таццяна Уладзіміраўна, але неўзабаве яе знайшла новая работа. Цяпер жанчына апякае 7 пажылых людзей, якія жывуць у Крэве. Да жанчыны, інваліда першай групы, ходзіць чатыры разы на тыдзень, да астатніх – два. “Усе яны сталі мне роднымі, - усміхаецца суразмоўца. – Маіх бацькоў ужо няма ў жывых, таму любоў і клопат стараюся перадаць сваім падапечным. Шкадую іх, як родных”. Пэўны час на абслугоўванні Таццяны Уладзіміраўны была