Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 176 дзён. У 1993 годзе ў Мінску пачаўся I з'езд беларусаў свету. 1861 год: Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка. 1947 год: Алег Залётнеў, беларускі кампазітар. Таксама сёння нарадзіліся нямецкі авіяканструктар Фердынанд фон Цэпелін і амерыканскі прадпрымальнік Джон Дэвісан Ракфелер. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Пятра і Фяўроніі. Да іх звярталіся з малітвамі перад тым, як брацца шлюбам, і пра лад у сям'і. У гэты дзень муж і жонка імкнуліся ўсё рабіць разам, таму што лічылася – гэта прынясе ўдачу і дапаможа ў будучыні пазбегнуць сварак у сям'і. Калі 8 ліпеня спякота, верагодна, наступныя 40 дзён таксама будуць гарачыя. Калі мышы ядуць сена, дрэнная прыкмета: добрага сенакосу не будзе.