Па народных прыметах 21 ліпеня (8 ліпеня па старому стылю), надыходзіць Пракоп-жнец, а разам з ім і самая гарачая пара – жніво. «Ліпень косіць і жне, спаць не дае!» Лічылася, што лета ўваходзіць у гарачы ўзрост, самы час ладзіць Зажынкі. Продкі адводзілі Зажынкам вельмі важную ролю. Лічылася, як пройдуць Зажынкі, такім і будзе ўвесь ураджай. Таму да гэтай урачыстасці добра рыхтаваліся. Напярэдадні прыбіралі дом, засцілалі стол чыстым палатном, ладзілі святочны пачастунак. На наступны дзень адпраўляліся ў поле. Па народных павер’ях, першыя каласы жніцы скручвалі і затыкалі за пояс, каб не хварэла спіна і не было ламоты ў паясніцы. Першы сноп давалі гаспадару, які падкідваў яго ўверх. Лічылася, чым вышэй – тым больш добры будзе ўвесь ураджай. Збожжа першага снапа таксама лічылася вельмі карысным. Ой, рада, рада шэра перапёлка,Што лета даждала, рада, рада,Ой, рада, рада наша гаспадынька,Што жыта пажала, рада, рада... *** Жала я ды жыцечка пры дарозе,Павесіла калысачку на бярозе.Вісі, вісі
Зажыначныя песні. «Ліпень косіць і жне, спаць не дае!»
7 июля 20247 июл 2024
2
1 мин