Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 179 дзён. У 1772 годзе Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай. У 1969 годзе адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Хатынь". 1965 год: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык. 1970 год: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык. Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Жан Както і нямецкі палітык Клара Цэткін. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Галактыёна і Юліаніі, а таксама святапакутніка Яўсевія. Сяляне ў гэты дзень звычайна змагаліся са шкоднікамі, якія псавалі пасевы. Для гэтага гатавалі настойку з часнаку, якой апырсквалі лісце. Таксама нарыхтоўвалі банныя венікі. Калі на Юліану шоў дождж, гэта прадвяшчала добры ўраджай ільну і хлеба. Шмат камароў абяцалі добрае і сонечнае надвор'е.