Найти тему

Фэст сямейнай творчасці прайшоў у Лылойцях

У Лылойцінскім сельскім клубе ўпершыню было зладжана свята сямейнай творчасці.

Асновай свята стала прадстаўленне трох творчых сем’яў аграгарадка Лылойці: Свірскіх, Мізула-Крушынскіх, Дашкевіч-Саўко. Для гэтага ў чамаданах былі сабраны і прыхаваны “сакрэтныя матэрыялы”, звязаныя з захапленнямі кожнай сям’і.

-2

Сваімі цудоўнымі спевамі ўпрыгожылі Лылойцінскі фэст салісты народнага ансамбля народнай песні “Хутарок”, артысты з Сінькоўскага Дома культуры і Лілія Мураўская. Вясёлымі гульнямі і конкурсамі шматлікіх гледачоў забаўляла Наталля Гізулеўская з Сольскага Дома культуры. Кульмінацыяй свята і нечаканым сюрпрызам для ўсіх стала байкер-шоў.

-3
-4
-5

На працягу свята кожны прысутны меў магчымасць наведаць шыкоўную выставу дэкаратыўна-мастацкай творчасці сваіх землякоў.

-6
-7
-8
-9

Наталля Тапуць,

загадчык філіяла “Лылойцінскі сельскі клуб”.