Напярэдадні юбілейнай для краіны даты жыхар г. Жодзіна Іван Бякешка перадаў у музей баявой славы імя І.С. Трацэўскага Слабадакучынскай СШ кіцель з узнагародамі свайго бацькі Івана Іванавіча. Адразу прыцягваюць увагу ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медаль "За перамогу над Германіяй у 1941–1945 гг.", нагрудныя знакі "Партызан Беларусі 1941–1944" і "Ветэран вайны". У чэрвені 1941 года Івану Бякешку было 18 гадоў. Як і многія юнакі-патрыёты, збіраў зброю і боепрыпасы да лепшых часоў. У 1943-м камсамолец уступіў у партызанскі атрад "За Радзіму" са сваёй вінтоўкай. І не адзін, а разам з аднавяскоўцамі – Аляксандрам Юшкевічам, Віктарам Калпаком, Сяргеем Улашчыкам і інш. Атрад дыслацыраваўся ў Старыцкім, Вялешынскім і Свінкаўскім лясах. Юнак ваяваў як і ўсе – нёс варту, страляў, падрываў, хадзіў у разведку, браў у палон фашыстаў. У хуткім часе пачаўся рэйд на Беласточчыну. Партызаны брыгады імя Аляксандра Неўскага праводзілі баявыя аперацыі на тэрыторыі Гродзенскага і Скідзельскага раёнаў: ды
Отцовский китель с наградами житель г. Жодино передал в музей боевой славы Слободокучинской СШ
3 июля 20243 июл 2024
3 мин