Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 173 дні. У 1496 годзе горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права. У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918). 1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст. 1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі. Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў. Да заканчэння Пятрова посту збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў. Калі 11 ліпеня не кукуе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагадзі.