Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 174 дні. У 1067 годзе на рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў. У 1917 годзе Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы "Раскіданае гняздо". У 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка быў выбраны прэзідэнтам Беларусі. 1900 год: Пётра Сергіевіч, беларускі мастак. 1942 год: Пётр Клімук, беларускі касманаўт. 1953 год: Васіль Сахарчук, беларускі паэт. 1961 год: Міхаіл Цыбульскі, беларускі мастацтвазнаўца. Таксама сёння нарадзіліся дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму Жан Кальвін, французскі мастак Каміль Пісаро, сербска-амерыканскі фізік Нікола Тэсла і французскі пісьменнік Марсель Пруст. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Самсона Страннапрыімца. У гэты дзень у вёсках звычайна займаліся нарыхтоўкай сена, каб паспець да працяглых дажджоў, якія пачнуцца зусім хутка. Па прыкметах, калі ў гэты дзень ужо ідзе