Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 187 дзён. У 1707 годзе расійскае войска ўзяло Быхаў у час Паўночнай вайны. У 2007 годзе савет горада Гайнаўка (Польшча) прыняў закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі. У 2014 годзе ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Альгерду. 1909 год: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік. 1925 год: Лідзія Арабей, беларуская пісьменніца, крытык, літаратуразнавец. Таксама сёння нарадзіліся нямецкі канструктар зброі Пауль Маўзер і расійская эстрадная спявачка Алсу. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Елісея і святога Елісея Сумскага. У гэты час дасявалі познюю грэчку, калі надвор'е было добрым і сухім. Калі ж дзень быў дажджлівы, такое надвор'е магло захоўвацца яшчэ тыдзень. Дождж і непагадзь прыносіў паўночна-заходні вецер. Пра тое, што набліжаецца дождж, можна было казаць і заўважыўшы жаб далёка ад вады.