Новы гандлёва-забаўляльны комплекс “Строммаш-Сіці” будзе налічваць каля 55 000 квадратных метраў плошчы, а гэта прыблізна каля васьмі футбольных палёў, альбо пятнаццаць гіпермаркетаў “Гіпа” – паведамляе mogilev.in. Інвестыцыйны праект прадугледжвае, што на месцы завода “Строммашына” новы ўласнік тэрыторыі, фірма “Тведас” правядзе рэканструкцыю часткі цэхаў, іншыя будынкі будуць знесеныя цалкам. На графіцы ніжэй, чырвоным адзначаны тыя памяшканні, ад якіх “Тведас” будзе пазбаўляцца. На тэрыторыі былых цэхаў плануюць размясціць ганлёвыя памяшканні, адно з якіх будзе прызначана для пераносу Мінскага рынку. Як можна пабачыць на рэндэрах, пад будучы “сельскагаспадарчы кірмаш” збіраюцца адвесці будынак былога цэха №4, які размешчаны крыху бліжэй да Першамайскай (чырвоны колер). Верагодна, іншыя гандлёвыя памяшканні стануць канкурэнтамі таксама і Быхаўскаму рынку, лёс якога даўно ўжо звязваюць з рэканструкцыяй “Строммашыны”. Іншая зона тэрыторыі завода, размешчаная далей у бок вуліцы Крупскай
“Строммаш-Сіці” – што гэта будзе, і што будзе з Быхаўскім і Мінскім рынкамі?
26 июня 202426 июн 2024
2
3 мин