Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 189 дзён. У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй. 1905 год: Пятрусь Броўка, беларускі паэт. 1911 год: Феафіл Анісовіч, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Таксама сёння нарадзіліся іспанскі архітэктар Антоніа Гаўдзі і англійскі пісьменнік Джордж Оруэл. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Пятра Афонскага. Па народным календары, з гэтага дня ўжо добра адчуваецца, як сонца паварочвае на зіму і наступаюць самыя гарачыя дні лета. Раніцай гаспадыні стараліся прапалоць грады і ўсходы на полі. Пустазелле часам касілі, але калі града была невялікая – выдзіралі з коранем. Важна было глядзець, каб частка расліны не засталася ў зямлі – тады яна можа даць некалькі шкодных парасткаў. Калі на Пятра сонечна, то падчас касьбы будзе добрае надвор'е, а калі ідзе дождж, трава будзе мокрая.