Механізатар ВКУП «Саўгас «Смаргонскі» Аляксандр Мароз – у ліку перадавікоў на раённых спаборніцтвах сярод механізатараў, занятых на «зялёным жніве» (у першай дзесяцідзёнцы). У сваёй намінацыі «Падбор і здрабненне» ён заваяваў 2 месца. «Надзейны, працавіты, адказны, любую работу выконвае належным чынам. Без такога работніка нам прыйшлося б нялёгка», – кажа галоўны аграном ВКУП «Саўгас «Смаргонскі» Алег Баран. Амаль дваццаць гадоў Аляксандр Уладзіміравіч шчыруе на палетках гаспадаркі з ранняй вясны і да позняй восені. Ён рыхтуе глебу пад пасевы, працуе на падборцы і здрабненні зялёнай масы на КВК-800, у гарачую пару жніва садзіцца за штурвал магутнага «Джон Дзіра», а пасля – уборка кукурузы. Працоўныя дасягненні механізатара не застаюцца незаўважанымі. Штогод яго адзначаюць узнагародамі кіраўніцтва гаспадаркі і раёна. У 2020 годзе партрэт Аляксандра Мароза быў занесены на раённую Дошку гонару. Сёлетнія вынікі «зялёнага жніва» таксама былі адзначаны на раённым узроўні. Словы падзякі гучал