Знакаміты пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласцi. Пасля вайны жыў у Гароднi, потым пераехаў у Мiнск. Пад Мінскам, у аграгарадку Ждановічы, захавалася дача знакамітага земляка, якая зараз з’яўляцца музеем. Туды «АiФ» адправіўся на экскурсію, каб блiжэй пазнаёмiцца з жыццём i бытам пiсьменнiка. У ружах I бярозах – Гэта не дом, у якiм жылi пастаянна, а лецішча, – распавядае гiсторыю гэтага месца старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Iрына КНЯЗЕВА. – Васiль Уладзiмiравiч пераехаў у Мiнск пад канец 1970-х гг. А вось гэты надзел ён узяў у 1982 годзе. Тут нiчога не было, акрамя бярозак, якiя мы таксама захоўваем. У нашай экскурсійнай праграме гэтыя дрэвы – каштоўны экспанат, бо Васіль Уладзіміравіч вельмі любіў iх. Калi будавалi лецiшча, пiсьменнiку раілі іх высечы. Але Васiль Быкаў адмовіўся ад такой прапановы. Казаў, што бярозы нагадваюць яму партызанскую Беларусь. Дом будаваўся «з нуля». Выбралі невялікае месца, свабоднае ад дрэў, i па
Жыў з густам! Спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава
20 июня 202420 июн 2024
3 мин