У гэта шчыра вераць Надзея і Арцём Ліннікі – маладая сям’я з вёскі Андросаўшчына – і імкнуцца будаваць свае адносіны так, каб адпавядаць гэтаму меркаванню. Па-сапраўднаму дружная вясковая сям’я ўсё робіць разам – і працуе па гаспадарцы, і адпачывае цікава і весела. І дарма многія гарадскія жыхары думаюць, што на вёсцы, акрамя як даглядаць агарод ды займацца гаспадаркай, рабіць больш няма чаго. Зусім наадварот. У гэтым можна было ўпэўніцца на абласным этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта "Уладар вёскі", які днямі прайшоў у Крупскім раёне на базе адпачынку "Камсамольскі бераг", а яго ўдзельнікамі якраз і сталі Ліннікі. Разам са сваімі дачушкамі Валерыяй і Міланай яны прадставілі на праекце Капыльскі раён, дэманстравалі свае таленты, спрыт, хуткасць і кемлівасць, а яшчэ зачароўвалі членаў журы адмысловымі стравамі і напоямі ўласнага прыгатавання і нават дзяліліся іх рэцэптамі. А конкурсы, як расказала Надзея, былі разнастайнымі: – Пачалося ўсё з "Візі-тоўкі", у прадстаўленн
Счастье создается трудом и взаимопониманием -уверены Надежда и Артем Линник
29 июня 202429 июн 2024
1
3 мин