Гэты дзень з'яўляецца сто васьмідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 186 дзён. У 1569 годзе была падпісана Люблінская ўнія. У 1919 годзе падпісаны Версальскі мірны дагавор, афіцыйна завяршылася Першая Сусветная вайна. У 1941 годзе быў створаны першы ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа. У 1944 годзе Савецкая Армія вызваліла Віцебск і знішчыла Віцебскую групоўку нацыстаў. 1891 год: Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. 1923 год: Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і педагог. Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Пітэр Паўль Рубенс і французскі філосаф Жан-Жак Русо. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Амоса, прападобнапакутнікаў ігумена Рыгора і Касіяна Аўнежскіх. Сяўбу да гэтага часу завяршалі, таму што жыта, якое сеялі пазней, ужо не давала ўраджаю. Сяляне ўважліва пільнавалі кароў на пашы, каб яны не заходзілі ў поле – гэта не толькі было шкодна для з