Днямі магілёўскую грамадскасць здзівілі новаўвядзенні на тэрыторыі стадыёна “Лакаматыў” каля чыгуначнага вакзала. На браме спартовага комплекса з’явілася аб’ява, што цяпер уваход на яго тэрыторыю пасля 18:00 забаронены. Лішне казаць – гэтая навіна стала непрыемнай для аматараў здаровага ладу жыцця, што пражываюць у раёне вакзала, а таксама для тых, хто рэгулярна карыстаўся басейнам у “Лакаматыве” ў вячэрні час. Каб “супакоіць” грамадскасць, дзяржаўны Тэлеграм-канал “Магілёў – мой горад” узяў інтэрв’ю ў начальніцы Цэнтра спартыўна-масавай работы ліцэя МУС Ларысы Сярмяжка. Чыноўніца ніякага спачування, аднак, не выказала, і толькі паўтарыла тэзіс, што быццам бы ў вячэрні час на “Лакаматыве” людзі пакідалі за сабой смецце і не прыбіраліся. Пагэтаму “цяпер так не будзе”. Такім чынам, стадыён закрыты з 18:00 і кропка. Што да смецця – то тут не прагучала ніякіх ні доказаў, ні параўнанняў. З такім аргументам можна, па-сутнасці, забараніць усё на свеце. Напрыклад, гуляць па Ленінскай, альбо па
Магілёўскі ліцэй МУС, які “аджаў” у гараджан стадыён “Лакаматыў”, дае свае тлумачэнні
27 июня 202427 июн 2024
1 мин