Гэты дзень з'яўляецца сто шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 200 дзён. Гістарычныя падзеі 14 чэрвеня У 1634 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай; канец Смаленскай вайны. У 1792 годзе Барысаву надалі герб. У 1938 годзе быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Хто нарадзіўся 14 чэрвеня 1931 год: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак. Таксама сёння нарадзіліся нямецкі псіхіятр і неўролаг Алоіс Альцгеймер і лацінаамерыканскі рэвалюцыянер Чэ Гевара. 14 чэрвеня ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іусціна, якога ў народзе называлі проста Усцін. У гэты дзень хадзілі ў лес збіраць лекавыя зёлкі. Потым іх звязвалі і сушылі пад столлю хаты або рабілі настойкі. Калі ў першай палове дня заўважалі ў небе вясёлку – не адыходзілі далёка ад хаты, таму што гэта значыла – хутка пойдзе дождж. Але калі нават неба пахмурнае, а казялцы не раскрыліся – дажджу не будзе. А что у нас в календаре? 14 июня