Лета ў КСУП «Сінькі» адчуваецца ва ўсім. Чэрвень шчодра адорвае смаргонскія палі вільгаццю і цяплом, таму мясцовыя аграрыі цяпер «ад світання да світання» заняты на нарыхтоўцы зялёных кармоў. «Пара зараз у нас такая, што няма калі адпачываць», – лічыць загадчык майстэрняў Пётр Бабок, які нядаўна адзначыў сваё 55-годдзе. Шчыра кажучы, гэтая падзея і стала для нас нагодай наведаць сельскагаспадарчы ўчастак прадпрыемства ў вёсцы Цары, каб глыбей пазнаёміцца з чалавекам, ад якога тут залежыць, калі не ўсё, то, несумнеўна, адна з галоўных роляў у працэсах сельскай гаспадаркі – тэхнічны стан транспарту. Загадчыкам майстэрняў Пётр Анатольевіч працуе 12 гадоў, а дагэтуль столькі ж адпрацаваў у будаўнічым трэсце трактарыстам. Таму тэхніку мужчына ведае дасканала. – Сучасная тэхнічная база дазваляе ў гаспадарцы спраўляцца з любымі задачамі. Дастаткова ў нас пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў, корма- і збожжаўборачных камбайнаў, грузавога аўтатранспарту. Калі я прыйшоў сюды працаваць, то было ш
Загадчык майстэрняў КСУП «Сінькі» Пётр Бабок: «Сучасная тэхнічная база дазваляе ў гаспадарцы спраўляцца з любымі задачамі»
10 июня 202410 июн 2024
2 мин