Гэты дзень з'яўляецца сто шэсцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 204 дні. Гістарычныя падзеі 10 чэрвеня У 1067 годзе Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы. У 1794 годзе ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. Хто нарадзіўся 10 чэрвеня 1919 год: Авяр'ян Дзеружынскі, беларускі паэт. 1953 год: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса. Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Джудзі Гарленд і руская спявачка Людміла Зыкіна. 10 чэрвеня ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Халкідонскага і святапакутніка Яўціхія. Святога Мікіту лічылі заступнікам гусей – свойскіх і дзікіх. У гэты час гусяняты пачыналі вучыцца плаваць, і святому маліліся, каб іх не з'елі драпежнікі. Калі 10 чэрвеня шмат травы, значыць, будзе шмат зерня. Тое ж прадракае і ціхі, бязветраны дзень. А что у нас в календаре? 10 июня