“Для любога вялікага чалавека ёсць месца, адкуль усё пачыналася. Для вучонага-фалькларыста, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменніка Арсеня Ліса – гэта Смаргоншчына. Таму мы вырашылі правесці навукова-практычную канферэнцыю “Шляхамі Арсеня Ліса” не ў Акадэміі навук, а менавіта на радзіме гэтага выбітнага чалавека. Для нас было важна прыехаць сюды, адчуць тую атмасферу, у якой вырас Арсень Сяргеевіч, наведаць яго магілу”, - адзначыла ва ўступным слове Таццяна Валодзіна, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Навукова-практычная канферэнцыя, якую можна назваць вечарынай памяці, адбылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Таццяна Васільеўна адзначыла, што да 90-гадовага юбілею Арсеня Ліса выйшлі публікацыі ў штогодніку “Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследаванні”, ён быў цалкам прысвеч
Навуковец. Асветнік. Настаўнік. У гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася вечарыны, прысвечаная 90-годдзю Арсеня Ліса
7 июня 20247 июн 2024
4 мин