Найти тему

Душы народнай скарбы ніколі не прападуць. У Залессі прайшоў фестываль “Іграю, як знаю, скачу, як хачу”

“Дрэва моцнае сваімі каранямі, рака - вытокам, а чалавек - сваімі продкамі. Духоўным багаццем, якое мы атрымалі ў спадчыну ад іх, можна ганарыцца перад усім светам і, каб захаваць сваю самабытнасць, неабходна яго зберагчы і перадаць будучым пакаленням”, - менавіта гэта думка стала лейтматывам фестывалю народнай інструментальнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу як хачу”, які ў другі раз прайшоў на Смаргоншчыне. Гэтым разам фестывальная пляцоўка працавала ля Дома культуры ў Залессі.

Адна з каштоўнасцей у скарбніцы мясцовых традыцый – “Смаргонскія найгрышы”. У 2021 годзе элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Музычна-інструментальная традыцыя (Смаргонскія найгрышы)” быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Дзякуючы гэтаму ў чэрвені 2022 года ў Кушлянах ўпершыню быў арганізаваны фестываль.

На сёлетнім свяце ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства віталі вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, саветнік Міністэрства культуры па пытаннях аховы спадчыны Алена Каліноўская і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.

Пасля гэтага на сцэну выйшлі калектывы, якія граюць народную музыку: народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” з Мажэйкава (Лідскі раён), гурт “Анягож” з Мінска, фальклорна-інструментальны ансамбль “Граўжышкоўскія музыкі” з Ашмяншчыны, народны ансамбль народнай музыкі і песні «Цырынскія музыкі» з Карэліцкага раёна, а таксама калектывы са Смаргоншчыны. Узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” з Жодзішак, узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” са Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага, гурт “Кушлянская капэла” – усе яны з’яўляюцца носьбітамі элемента нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Музычна-інструментальная традыцыя (Смаргонскія найгрышы)”.

Падчас фестывальных выступленняў у публікі была магчымасць прагаласаваць за больш упадабаны калектыў. Напрыканцы фестывалю, згодна з падлікамі галасоў, вызначылі пераможцу ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”. Ім стаў калектыў "Нальшчаначка". Дыпломы і сувеніры ўсе калектывы-удзельнікі фестывалю атрымалі ад арганізатараў.

Завяршаючым мажорным акордам свята стала агульнае сяброўскае кола, у якім закружыліся ўсе жадаючыя.

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9
-10
-11
-12
-13
-14
-15
-16
-17
-18
-19
-20
-21
-22
-23
-24
-25
-26
-27
-28

Галіна Антонава.

Фота аўтара