Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня, ён прысвечаны абароне правоў дзяцей. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіця. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз арганiзатары(кi) нагадваюць грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем'і з дзецьмі. У многіх сем'ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.
Служба "Адно Акно". Чат і прамая лінія працуюць з 12 да 20:00 па беларускім часе.
Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby, Association of Belarusians in America i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой. Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі.
Мы разам з вамі можам дапамагчы адчуць гэтым сем'ям і дзецям у іх, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі.
Сабраныя сродкі пойдуць на:
— экскурсіі, паездкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі;
— адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
— спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
— рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.