Найти в Дзене

Мастера Копыльщины приняли участие в фестивале-ярмарке ”Весенний букет”

Нашы землякі прынялі ўдзел у фестывалі народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет".

XV Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет", які адбыўся 25 мая ў горадзе Мінску, сабраў суквецце таленавітых і ўнікальных майстроў з розных куткоў Беларусі. Гэта свята традыцыйнай мастацкай культуры ладзіцца штогод. Сёлета ў ім прынялі ўдзел і майстры раённага цэнтра ткацтва (на здымку).

– Выстава нашых землякоў здзіўляла наведвальнікаў і ўдзельнікаў свята багатай калекцыяй тканых паясоў, ручнікоў і дываноў, – адзначыла загадчык РЦТ Таццяна Волкава. – Жадаючыя маглі паўдзельнічаць і ў майстар-класах па ткацтве ручніка, пояса на нітку і па вышыўцы насцілам. Сапраўдным падарункам для наведвальнікаў стала канцэртная праграма, у якой свае творчыя нумары прапанавалі калектывы з розных рэгіёнаў рэспублікі.

Дарэчы, "Вясновы букет" праходзіць на конкурснай аснове. Мастацкі ўзровень экспазіцый, асобных работ, майстар-класаў ацэньвае прафесійнае журы. Па выніках XV Рэспубліканскага свята-конкурсу традыцыйных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет" майстры Капыльскага раёна былі высока адзначаны. Так раённы цэнтр ткацтва атрымаў Дыплом I ступені, а майстар народных мастацкіх рамёстваў раённага цэнтра традыцыйнай культуры Бернарда Лявоненка – Дыплом II ступені.

Фота з архіва РЦТ

Мастера Копыльщины приняли участие в фестивале-ярмарке ”Весенний букет”

    Мастера Копыльщины приняли участие в фестивале-ярмарке ”Весенний букет”
Мастера Копыльщины приняли участие в фестивале-ярмарке ”Весенний букет”