У ААТ "Скабін" плануюць нарыхтаваць неабходную колькасць кармоў, каб зімова-стойлавы перыяд правесці на добрым узроўні Сёння важна ўбраць травы ў аптымальныя тэрміны, пакуль іх пажыўныя якасці найбольш высокія. Менавіта гэта ўмова дазволіць нарыхтаваць кармы, багатыя цукрам, пратэінам і з нізкай кіслотнасцю. Тады іх з задавальненнем з’есць жывёла і аддзякуе за клопат высокімі надоямі і значнымі прывагамі. Да таго ж аператыўнасць дасць магчымасць атрымаць паўнавартасныя другі і нават трэці ўкосы. Дырэктар ААТ "Скабін" Аляксандр Баркоўскі пазнаёміў з асноўнымі момантамі нарыхтоўкі сенажу – менавіта на яго вырашана зрабіць упор у пачатку корманарыхтоўчай кампаніі. Дарэчы, планы перад гаспадаркай стаяць даволі сур’ёзныя: у сянажна-сіласныя траншэі неабходна пакласці 15 660 тон сенажу, сіласу – 27 000 тон, а яшчэ назапасіць 630 тон сена. Тым самым будзе забяспечаны паўтарагадовы запас кармоў на новы сезон. Для ўборкі траў першым укосам адведзена 1175 га, з іх 400 га – люцэрна. Папярэдне тра
На полуторагодичный запас кормов рассчитывают аграрии ОАО "Скабин"
21 мая 202421 мая 2024
2
3 мин