Адкрыццё новага турыстычнага аб’екта ў Залессі стала нагодай для інтэрв’ю з начальнікам аддзела культуры райвыканкама Таццянай Ражэвай. - Узнаўленне стайні для нас – вельмі важны крок, - адзначыла ў размове Таццяна Мар’янаўна. – Калі музей адчыніўся і пачаў прымаць турыстаў, мы звярнулі ўвагу на тое, што музей паказвае жыццё сядзібы Агінскага аднабока. Турысты бачаць парадныя пакоі, інтэр’ер палаца, ім расказваюць пра сям’ю вядомага палітычнага дзеяча і кампазітара. Але ж сядзіба ў часы Агінскага была гаспадарчым маёмасным комплексам, які прыносіў пэўны прыбытак. Тут былі палі, пасадкі. Зразумела, быў і гаспадарчы двор з коньмі, якія выкарыстоўваліся як для работы, так і для прагулак. Наогул цяжка ўявіць нейкі княжацкі род без коней, карэты і стайні. Любімай забавай гаспадара і гасцей сядзібы Агінскага былі конныя прагулкі. Тэрыторыя сядзібы ў той час была нашмат большая, чым цяпер. - Таму з’явілася ідэя заняцца ўзнаўленнем памяшкання старой стайні? - Так! Тым больш гэта памяшканне -
Атэль “Хілтан” для коней. Стайня – новы турыстычны аб’ект у Залессі
21 мая 202421 мая 2024
2
3 мин