Дзень палітзняволеных, заснаваны “Вясной” у гадавіну смерці ў калоніі Вітольда Ашурка, адлюстроўвае новую рэальнасць, у якой апынулася Беларусь: рэальнасць бесперапынных арыштаў і судоў, катаванняў, знявагі гонару і чалавечай годнасці. І цана лютасці дзяржаўнай машыны — здароўе і жыццё людзей, якія трапілі ў яе жораны. Вярнуць іх, на жаль, немагчыма — але мы можам зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб зменшыць шкоду, якую прыносіць час, праведзены за кратамі. Служба "Адно Акно". Чат і прамая лінія працуюць з 12 да 20:00 па беларускім часе. Менавіта таму ў межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы "Вясны" ладзяць адкрыты запіс падкасту "Вясна прыйдзе". Мы хочам дапамагчы палітвязням захаваць сваё здароўе і разам з прафесійнымі медыкамі і юрыстамі, а таксама з людзьмі, якія прайшлі праз беларускія турмы, знайсці адказы на пытанні: Мадэратарка сустрэчы — Кацярына Пытлева. Прыходзьце на адкрыты запіс падкасту! Калі: 21 траўня, пачатак у 17:00 Дзе: Беларускі дом у Вільні, Vilniaus g. 2