Сусветны дзень пчол адзначаецца 20 мая ў гонар дня нараджэння Антона ЯНШЫ, заснавальніка сучаснага пчалярства. Гэта свята заклікана прыцягнуць увагу да важнай ролі меданосных пчол у апыленні раслін, вытворчасці мёду і іншых прадуктаў пчалярства. Таксама гэтае свята падштурхнула нас пазнаёміцца бліжэй з тымі землякамі-пчалярамі, якія некалькі дзесяцігоддзяў свайго жыцця прысвяцілі гэтай па-сапраўднаму пачэснай справе. Да адных з такіх людзей належыць Міхаіл Шатурка з Крэва. – Вучыцца ўсім «навукам» пчалярства ў мяне не было калі. Бацька ўвесь час быў заняты на працы, а ў апошнія гады свайго жыцця перадаў мне некалькі сямей пчол. На, бяры, сынок, вучыся! Таму ўсё спасцігаў сам. Дзе па кніжках, дзе больш вопытныя пчаляры дапамагалі. Так паступова ўсё і закруцілася, – расказвае Міхаіл Іванавіч. Пчоламі Міхаіл Шатурка па-сур’ёзнаму (як ён сам называе гэты перыяд) пачаў займацца з 2000 года. У розныя гады належаў да грамадскіх аб’яднанняў «Беларускія пчолы»і «Беларускія пчаляры”. Бывала атры